У Мазыры футбольны матч спынілі праз сабаку, які выбег на поле. Гледачы скарысталіся гэтым, каб прыг…

У Мазыры футбольны матч спынілі праз сабаку, які выбег на поле. Гледачы скарысталіся гэтым, каб прыгадаць палітычную крычалку з 2020-га.

Глядзіце з гукам — гэтае “Сыходзь!” ні з чым не зблытаць. І інтанацыі за пяць гадоў зусім не змяніліся.

Неўзабаве незаяўленага гульца ўсё ж атрымалася вывесці за межы поля, і гульня аднавілася. У выніку мозырская “Славія” выйграла ў жодзінскага “Тарпеда-БелАЗ” з лікам 2:0.