У Нямеччыне затрымалі восем грамадзянаў Пакістану, якія спрабавалі трапіць у гэтую краіну па беларускім маршруце
Гэтак, удзень 27 красавіка па дарозе з Геліну ў Бісмарк былі спыненыя двое грамадзянаў Афганістану і чацвёра грамадзянаў Пакістану. Яны заявілі, што прыйшлі пешшу з Польшчы, а раней былі ў Беларусі.
А раніцай 28 красавіка ў Пазэвальку, у цягніку з польскага Шчэціна, былі затрыманыя яшчэ чацвёра пакістанцаў і адзін афганец. Яны расказалі, што накіроўваліся ў Нямеччыну праз Беларусь.