24 красавіка 1991 года працоўныя ў Воршы выставілі ўльтыматум: калі не будзе прызначаная надзвычайна…

24 красавіка 1991 года працоўныя ў Воршы выставілі ўльтыматум: калі не будзе прызначаная надзвычайная сесія Вярхоўнага Савета БССР, якую патрабавалі дэпутаты Апазіцыі БНФ, яны лягуць на рэйкі. У 15.30 чыгуначны рух быў заблакаваны. У Воршу былі накіраваныя паўтары тысячы байцоў АМАПу з Менска, Віцебска і Магілёва, увечары 25 красавіка рабочыя былі вымушаныя спыніць страйк.