У Мінску затрыманы каталіцкі святар Сяргей ТрысценьПра гэта паведаміла 23 красавіка ініцыятыва “Хрыс…

У Мінску затрыманы каталіцкі святар Сяргей Трысцень

Пра гэта паведаміла 23 красавіка ініцыятыва “Хрысціянская візія” са спасылкаю на “некалькі незалежных крыніц”.

Сяргей Трысцень — пробашч манаскай супольнасці кармелітаў босых у сталіцы, выкладчык Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля.

Нагода для затрымання святара і яго прычыны застаюцца невядомымі.