Amnesty International збірае подпісы ў падтрымку Марфы Рабковай
Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення і велізарнага штрафу.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.
Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Марфы — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне.
Падпісаць петыцыю па спасылцы