Калі камунальнікі не могуць паехаць у Егіпет, то робяць Егіпет ўдомаВось такія «пальмы» з’явіліся ў…

Калі камунальнікі не могуць паехаць у Егіпет, то робяць Егіпет ўдома

Вось такія «пальмы» з’явіліся ў Іўе і Берасці.

Гэткая праблема насамрэч існуе ўжо не першы год. Камунальнікі абразаюць дрэвы «пад слуп», сцвярджаючы, што праз гэта «абуджаюцца маладыя пупышкі і фармуюцца новыя парасткі».

Аднак эколагі б’юць трывогу. Паводле спецыялістаў, такое абразанне галінаў шкодзіць дрэвам і нават могжа прывесці да іх гібелі…. Але камунальнікі кожны год дастаюць пілы і ідуць нявечыць зялёныя насаджэнні.