Да зьнікненьня Мельнікавай зь яе акаўнту былі спампаваныя файлы, якія датычацца працы Каардынацыйнай рады
«Праверка пацьвердзіла, што 13 сакавіка з акаўнта Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках працы Каардынацыйнай рады. Сярод іх — стратэгічны плян, бюджэт, унутраныя даклады і іншыя апэрацыйныя матэрыялы пачынаючы зь ліпеня 2024 году», — паведаміла выканаўца абавязкаў сьпікеркі КР Станіслава Гліньнік.
Таксама, паводле яе, пацьвердзілася інфармацыя пра ўключэньне тэлефона Мельнікавай з тэрыторыі Беларусі 19 сакавіка. Сьпікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава апошні раз выходзіла на сувязь 25 сакавіка.