Мінгандлю ўзяўся за “Санту”. У крамах сеткі па ўсёй Беларусі праводзіцца “выбарачная праверка”.Паруш…

Мінгандлю ўзяўся за “Санту”. У крамах сеткі па ўсёй Беларусі праводзіцца “выбарачная праверка”.

Парушэнні знойдзеныя ў 77% правераных аб’ектаў. На палічках некалькіх крамаў не знайшлося крухмалу, капусты, агуркоў і яблыкаў — а гэта тавары, “абавязковыя да наяўнасці для рэалізацыі”. яблыкі свежыя, бульба. У сямі гандлёвых аб’ектах выяўленыя тавары са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці.

Правяраючыя пабывалі ў крамах “Санта” ва ўсіх абласных гарадах, акрамя Магілёва, а таксама ў Бярозе, Івацэвічах, Кобрыне, Талачыне, Салігорске і Рэчыцы. Праверка працягваецца.