У Беларусі знайшлася вуліца Уласава — савецкага генерала, які перайшоў на бок Германіі падчас Другой сусветнай. Прынамсі, так напісана кадастравай карце: “быў прызнаны здраднікам Радзіме”, заўважыў канал @spadczyna.
Андрэй Уласаў ваяваў на баку Гітлера пад сучасным расійскім трыкалорам. Саветы ўзялі яго ў палон у 1945, у 1946-м — расстралялі.
Насамрэч вуліца называецца ў гонар іншага чалавека — Аляксандра Уласава. Ён быў рэдактарам “Нашай Нівы” і актыўным дзеячом беларускага Адраджэння напачатку ХХ стагоддзя. А ў кадастравую карту без задняй думкі ўставілі першую інфармацыю з інтэрнету, што трапілася.