Улады ЗША аднаўляюць фінансаванне «Радыё Свабода»Агенцтва па глабальных медыя ЗША (USAGM) адклікае с…

Улады ЗША аднаўляюць фінансаванне «Радыё Свабода»

Агенцтва па глабальных медыя ЗША (USAGM) адклікае сваё рашэнне ад 15 сакавіка аб адмене гранта для «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» — пра гэта гаворыцца ў лісце, падпісаным старшым дарадцам кіраўніка агенцтва Кэры Лэйк, на якое звярнула ўвагу @novaya_europe. Такім чынам, грантавае пагадненне зноў уступае ў сілу.

Пры гэтым у дакуменце адзначаецца, што USA GM пакідае за сабой права адмяніць грант у будучыні.

Пасля абвяшчэння аб адмене гранта, медыяхолдынг падаў на агенцтва ў суд і дамогся часовай забароны на адмову ў фінансаванні. Да кастрычніка 2025 года «Радыё Свабода» павінна атрымаць ад федэральнага ўрада яшчэ 77 млн даляраў.