Пнд. сак 31st, 2025
*

ЗВАРОТ АБ ПЕРАДАЧЫ 1,5% ПАДАТКУ НА ПАДТРЫМАННЕ ПРАСТОРЫ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ У ВАРШАВЕ

Дарагія сябры і прыхільнікі!
Штогод тысячы беларусаў вымушаны пакідаць сваю краіну, шукаючы абарону ад перасьледу і адсутнасці свабоды. У Польшчы многія знаходзяць бясьпечны прытулак, але для таго, каб пабудаваць новае жыццё, неабходна не толькі праца і дах над галавой, але і месца для сустрэч, дзе можна размаўляць на роднай мове, падтрымліваць культуру і аказваць адзін аднаму дапамогу.

Мы зьвяртаемся да вас з просьбай падтрымаць нашу ініцыятыву па захаванні прасторы для беларусаў у эміграцыі.

Перадаўшы 1,5% свайго падатку, вы дапаможаце нам арганізоўваць майстар-класы , культурныя вечарыны і групы падтрымкі . Кожны злоты мае вялікае значэнне і дапамагае ствараць адчуванне дому ў Польшчы для беларусаў.

Як перадаць 1,5% падатку ў дэкларацыі PIT?

1. Абярыце арганізацыю грамадзкай карысці (OPP) з нумарам KRS: 0000418242.
2. Запоўніце адпаведную форму PIT.
3. Сістэма аўтаматычна разлічыць максімальную суму ў памеры 1,5% ад вашага падатку.
4. У полі «Cel szczegółowy 1,5%» напішыце «ROBІМ.RAZAM», каб ваш унёсак накіраваўся менавіта на гэты праект.

Калі вы пагаджаецеся на перадачу вашых дадзеных (неабавязкова), OPP будзе інфармаваць пра сваю дзейнасць.

Не забудзьцеся падпісаць дэкларацыю (у папяровым выглядзе) або пацвердзіць электронную (праз Profil Zaufany ці e-PIT).

Шчыра дзякуем за любую дапамогу — за распаўсюд інфармацыі пра нашу ініцыятыву сярод сяброў і, найперш, за фінансавую падтрымку праз перадачу 1,5% падатку. Гэта дазваляе нам не толькі дзейнічаць зараз, але і плянаваць будучыню, у якой кожны беларус знойдзе ў Польшчы бясьпечнае і гасьціннае месца.

Адрас: pl. Konstytucji, 6
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam