Як лёгка маніпуляваць словам “канвенцыя”. БелТА перадрукоўвае расійскі ТАСС пра тое, што ў Курскай вобласці нібыта знайшлі міны ПФМ-1, якія быццам бы забароненыя Жанеўскай канвенцыяй. Выглядае грозна, але ёсць нюансы.
Канвенцыя не забараняе міны па назве — хутчэй па прынцыпу дзеяння і, што больш важна, па таму, дзе і як яны выкарыстоўваюцца.
Расіяне любяць паўтараць, што забаронена выкарыстоўваць супрацьпяхотныя міны, у якіх няма механізму самаліквідацыі. І гэта няпраўда. Бо канвенцыя дапускае іх выкарыстанне, калі замініраваныя месцы рэгіструюцца і гэтыя даныя могуць быць перададзеныя ў тую ж ААН.
Ну і самае смешнае: расіяне заўсёды турбуюцца праз выкарыстанне супрацьпяхотных мін так, нібыта самі іх не выкарыстоўваюць. А тых жа ПФМ-1, няхай і пратэрмінаваных, у Расіі захоўваецца процьма. А яшчэ 8 гадоў таму шмат такіх мін было і ў Беларусі — пакуль ЕС не прафінансаваў знішчэнне запасаў.
Што такое законная ваенная цэль і калі абстрэлы — (не) злачынствы