Ізноў пачалося. Па тэлеграме пайшла чарговая хваля фішынгавых паведамленняў з просьбай “падтрымаць с…

Ізноў пачалося. Па тэлеграме пайшла чарговая хваля фішынгавых паведамленняў з просьбай “падтрымаць сваяка ў конкурсе”.

Паведамленні прыходзяць ад знаёмых, якіх узламалі раней. Але, вядома, ніякай “Аксаны Каверынай” не існуе. А калі вы клікнеце на спасылку, зламыснікі атрымаюць кантроль ужо над вашым акаўнтам. І падобныя паведамленні пачнуць прыходзіць ад вас — вашым кантактам.

Таму ні ў якім разе не клікайце на спасылку! А калі такі карціць падтрымаць у конкурсе таленавітае дзіця — пачніце задаваць удакладняючыя пытанні. Тады ўсё хутка стане зразумела.