Амэрыканскія мыты на імпарт з Кітаю, Мэксыкі і Канады набылі сілу. Кітай у адказ увёў дадатковыя мыты на сельскагаспадарчую прадукцыю з ЗША
4 сакавіка набываюць моц амэрыканскія мыты на імпарт тавараў з Кітаю, Мэксыкі і Канады. Трамп пацьвердзіў, што павысіць тарыфы на ўвесь кітайскі імпарт з 10% да 20%. Імпарт з Канады і Мэксыкі будзе абкладацца 25% мытамі, а для канадзкага энэргетычнага сэктару стаўка складзе 10%.
Кітаў у адказ увёў дадатковыя мытныя тарыфы ў 10-15% на сельскагаспадарчую прадукцыю з ЗША і дадаў 25 амэрыканскіх кампаній у сьпіс экспартнага кантролю. Таксама ў Кітаі заявілі, што гандлёвыя спрэчкі «павінны вырашацца ў рамках Сусьветнай гандлёвай арганізацыі». У Канадзе і Мэксыцы таксама паабяцалі меры ў адказ.