У вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёна затрыманы экс-кандыдат у дэпутаты, блогер-правакатар, фермер Юры Ганцэвіч
Калісці Юры браў удзел у роліках Сяргея Ціханоўскага. Таксама фермер балатаваўся ў палату прадстаўнікоў у 2019 годзе.
Пазней Ганцэвіч пачаў вясці свой блог, дзе змяніў палітычную пазіцыю на праўладную. Адметна тое, што мужчына пачаў выкарыстоўваць правакацыі дзеля спагнання грошай з суразмоўцаў.
Зараз жывёлы затрыманага фермера застаюцца без нагляду.