Новы год Аўтуховіч сустракаў у ШІЗАМікалаю Аўтуховічу сёння, 7 студзеня, споўнілася 62 гады. @radios…

Новы год Аўтуховіч сустракаў у ШІЗА

Мікалаю Аўтуховічу сёння, 7 студзеня, споўнілася 62 гады. @radiosvaboda са спасылкай на сваю крыніцу паведамляе, што яго адправілі ў штрафны ізалятар перад Новым годам. Такую выснову ізданне зрабіла з яго ліста сваякам.

«З санаторыю я ўжо прыехаў, усё нармальна. Беражыце сваё здароўе, не хвалюйцеся за мяне. Духоўна я гатовы да любых выпрабаванняў, я з усім спраўлюся. Гэта мой шлях, дадзены мне Богам, і я яго прайду», — напісаў Мікалай Аўтуховіч і павіншаваў сваякоў з Новым годам і Калядамі.

Ліст ад Мікалая быў напісаны 22 снежня, а прыйшоў нядаўна. Гэта не ўпершыню, калі пра ШІЗА Аўтуховіч паведамляе з дапамогай слова «санаторый».

Таксама стала вядома, што сваякі паслалі Мікалаю мэдычную бандэроль, але да адрасата яна не дайшла і была вернутая.