Палітзняволеная настаўніца Дар’я Хмяльніцкая ў снежні выйшла на волю па памілаванніПра гэта паведамл…

Палітзняволеная настаўніца Дар’я Хмяльніцкая ў снежні выйшла на волю па памілаванні

Пра гэта паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на «Беларускі ПЭН».

Дар’ю затрымалі ў кастрычніку 2023 года, абвінаваціўшы яе паводле ч. 1 арт 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 361-3 КК (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях). Суддзя Алена Ананіч прысудзіла Хмяльніцкай 5,5 гадоў зняволення.

Дзяўчына родам з Мінска, вучылася ў беларускамоўнай 23-й гімназіі. Пасля паступіла на філфак БДУ на спецыяльнасць «усходняя філалогія», вучыла кітайскую мову. Яе дыплом быў прызнаны адным з найлепшых дыпломаў філфака 2022-га. Пасля заканчэння ўніверсітэта Дар’я пайшла працаваць у сваю 23-ю гімназію і паступіла ў магістратуру філфака БДУ.

Таксама яна ўдзельнічала ў конкурсах па напісанні эсэ і перакладах на беларускую мову. Летась яна заняла другое месца на конкурсе «Зярцала словаў» у катэгорыі «мастацкі пераклад кітайскай прозы на беларускую мову».