У чатах горада Калінкавічы распаўсюджваецца відэа, якое зафіксавала падзенне беспілотніка Відэа супр…

У чатах горада Калінкавічы распаўсюджваецца відэа, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Відэа суправаджаецца нарастаючым шумам бензінавага рухавіка «як у мапеда», піша @flagshtok. Пасля сполах — і гасне святло на вуліцы, дзе вісіць камера відэаназірання, пасля далятае гук выбуху.

Гэты выбух пачулі жыхары ўсяго райцэнтра Гомельскай вобласці і суседніх вёсак 3 кастрычніка ў 04:54.

Імаверна, упершыню расійская «Герань», якія перыядычна збіваюцца з курсу, калі ляцяць бамбіць Украіну, выбухнула ў населеным пункце Беларусі ці блізка каля яго.

Калі вы ведаеце больш пра тое, што здарылася ў Калінкавічах, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў @nn_editor або любому з супрацоўнікаў «НН», якога ведаеце асабіста.