23 красавіка 1886 года нарадзіўся беларускі паэт і празаік, мовазнаўца Змітрок Бядуля. Менавіта ён с…

23 красавіка 1886 года нарадзіўся беларускі паэт і празаік, мовазнаўца Змітрок Бядуля. Менавіта ён сказа:

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова”.