«Без дзеянняў унутры дасягнуць зменаў немагчыма». Павел Латушка заявіў аб стварэнні падпольнага руху…

«Без дзеянняў унутры дасягнуць зменаў немагчыма». Павел Латушка заявіў аб стварэнні падпольнага руху ў Беларусі

«Каманда НАУ (Народнага Антыкрызіснага Упраўлення) лічыць важным сыходзіць са стратэгіі трох сіл. Першае: без дзеянняў унутры, без падрыхтоўкі гэтых дзеянняў дасягнуць зменаў немагчыма. Таму на сёння мы разумеем, што нам неабходна рыхтаваць падпольны рух. І тут мы павінны дапамагаць і выпрацоўваць сумесныя дзеянні і стратегію разам з такімі ініцыятывамі, як ByPol, Кіберпартызаны», — сказаў намеснік кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.