7 красавіка 1932 года, калі прадуктовыя нормы ў СССР былі зменшаныя ўдвая, у Барысаве пачаліся стыхі…

7 красавіка 1932 года, калі прадуктовыя нормы ў СССР былі зменшаныя ўдвая, у Барысаве пачаліся стыхійныя пратэсты. Да 10 красавіка людзі ўрываліся ў хлебныя лаўкі і прадуктовыя склады, разбіралі харчы. Бунты паўтарыліся і праз год.

У выніку бунтаў каля 1400 барысаўцаў былі арыштаваныя, дзвесце з іх былі расстраляныя адразу, астатніх выслалі ў сталінскія канцлагеры. Расстрэлы адбываліся ў мясцовасці, якую барысаўцы называюць «Батарэі». У пачатку 2000-х мясцовыя актывісты ўсталявалі там крыжы ў памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій, у 2008 годзе камунальшчыкі спілавалі крыжы.