У цэнтры Варшавы прайшоў перформанс супраць гандлю Еўрасаюза з “рускім светам”. У ім удзельнічалі бе…

У цэнтры Варшавы прайшоў перформанс супраць гандлю Еўрасаюза з “рускім светам”. У ім удзельнічалі беларускія актывісты.

На “Міжнародным кірмашы генацыду” “прадаваліся” расійскія тавары: газ, вугаль, збожжа, самавары, гарэлка. Усё было заліта бурачным канцэнтратам, які сімвалізаваў кроў украінцаў.

Удзельнікі акцыі заклікалі ЕС увесці поўнае эмбарга на расійскую прадукцыю. Яны сабралі подпісы пад петыцыяй пра гэта, якую плануюць падаць прадстаўнікам Еўрасаюза і ўраду Польшчы.

Фота warsaw.here