25 гадоў таму ў гэты дзень пры нявысветленых абставінах памёр Генадзь КарпенкаКарпенка быў віцэ-стар…

25 гадоў таму ў гэты дзень пры нявысветленых абставінах памёр Генадзь Карпенка

Карпенка быў віцэ-старшынём беларускага парламенту пасля скандальнага рэферэндуму 1996 года (які фактычна надзяліў Лукашэнку неабмежаванай уладаю ў краіне). Ён заставаўся адным з лідараў тагачаснай дэмакратычнай апазіцыі.

Палітык раптоўна памёр 6 красавіка 1999 года. Афіцыйнай прычынаю смерці называлі наступствы інсульту. Аднак шэраг далейшых знікненняў ды забойстваў дзеячаў апазіцыі прымусіў шмат каго сумнявацца, што смерць Карпенкі мела натуральны характар.

Прапануем паглядзець наш дакументальны фільм «Дзень “Ч”» аўтарства рэжысёра Міхала Лойкі, прысвечаны Генадзю Карпенку.

Генадзь Карпенка – адна з самых трагічных постацяў беларускага дэмакратычнага руху.

Віцэ-старшыня беларускага парламенту, пасля рэферэндуму 1996 г. ён фактычна стаў лідарам апанентаў улады. І яшчэ адна іпастась Генадзя Карпенкі – чальца Нацыянальнай Акадэміі…