У офісе генпракурора Украіны паведамілі, што па факце падрыву расейцамі Кахоўскай ГЭС распачата дасудовае расследаванне па фактах экацыду і парушэння законаў і звычаяў вайны (арт. 441, ч. 1 арт. 438 КК Украіны).
Кошты на збожжа на сусветных рынках пайшлі ўверх пасля падрыву Кахоўскай ГЭС.
У Новай Кахоўцы з-за падрыву ГЭС затапіла мясцовы заапарк «Казачная Дуброва». Верагодна частка жывёл загінула.
У Крыме (у прыватнасці ў Керчы) ужо пачаліся праблемы з вадой (відэа 1).
«Кіеўвадаканал» паведамляе, што здарэнне на Кахоўскай ГЭС ніякім чынам не адаб’ецца на водазабеспячэнні Кіева.
У Запарожжы пачынае падаць узровень вады ў рацэ Дняпро. Вада адышла ўжо на 10 метраў.
У некаторых месцах вада вымывае расейскія міны, яны выбухаюць (відэа 2).
Працягваецца эвакуацыя людзей, таксама спрабуюць ратаваць і жывёлаў.
Цэнтр Новай Кахоўкі затоплены.