​Кіраўнік МЗС Аўстрыі прапанаваў перадаць у Гаагу доказы пра злачынствы рэжыму ЛукашэнкіУчора Святла…

Кіраўнік МЗС Аўстрыі прапанаваў перадаць у Гаагу доказы пра злачынствы рэжыму Лукашэнкі

Учора Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Аўстрыі Аляксандрам Шаленбергам.

Яна перадала справаздачу НАУ пра датычнасць рэжыму Лукашэнкі і прадпрыемстваў, звязаных з Беларуськаліем, да вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторыяў. Міністр прапанаваў перадаць доказы ў Міжнародны крымінальны суд для правядзення расследавання.

Асобна абмеркавалі сітуацыю з размяшчэннем ядзернай зброі ў Беларусі. Ціханоўская адзначыла, што гэта абсалютна недапушчальна, большасць беларусаў разумее, што размяшчэнне зброі незаконнае. І можа прывесці як да поўнай страты незалежнасці, так і да магчымага пераносу ваенных дзеянняў на беларускую тэрыторыю.

Гаварылася і пра новы пакет санкцыяў з боку Еўрасаюза. Ціханоўская прапанавала пашырыць санкцыйны спіс суддзямі, пракурорамі, сілавікамі, якія ўдзельнічаюць у рэпрэсіях.