Запытайся ў Дубаўца. Касьцюшка ці Сувораў?25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы…

Запытайся ў Дубаўца. Касьцюшка ці Сувораў?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Тадэвуш Касьцюшка наш зямляк. Ён змагаўся за незалежнасьць нашай радзімы, сьцьвярджаў яе прыналежнасьць да Эўропы, адкуль на працягу стагодзьдзяў да нас прыйшлі вяршэнства права, унівэрсытэты, высокая культура і ўсе без выключэньня даброты цывілізацыі.

Сувораў, наадварот, вёў у нас захопніцкую вайну, каб далучыць нашу радзіму да Масковіі. Ён патапіў паўстаньне Касьцюшкі ў крыві, і Беларусь больш чым на сто гадоў была ператвораная ў адсталую ўскраіну суседняй імпэрыі. Каб бачыць у ім героя, трэба быць глыбока савецкім чалавекам або «тоже русским». Але не беларусам.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669