Палітзняволены Дзяніс Івашын здолеў пазваніць жонцы “Дзень сёньня зранку выдаўся цудоўным. Пачаўся ё…

Палітзняволены Дзяніс Івашын здолеў пазваніць жонцы

“Дзень сёньня зранку выдаўся цудоўным. Пачаўся ён з… нечаканага тэлефанаваньня Дзяніса Івашына! Мы здолелі паразмаўляць усяго пару хвілінаў праз тэхнічныя складанасьці з майго боку. Але ж Дзяніс пасьпеў павіншаваць мяне з заўтрашнімі ўгодкамі нашага шлюбу й сказаць, што я – усё самае дарагое й важнае ў яго жыцьці! . Я пасьпела яшчэ раз яго павіншаваць з Народзінамі, бо мой віншавальны ліст Дзяніс пакуль не атрымаў”, – напісала яго жонка Вольга Івашына 19 ліпеня.

На тэлефанаванне вязень турмы Жодзіна мае да 15 хвілін. Дзяніс зможа званіць сваякам раз на месяц. “Голас у Дзяніса быў, як звычайна, аптымістычны й баявы, як і ягоны настрой. Ён даведаўся трошкі навінаў пра нас, пра свайго абаронцу ды нашае лецішча, то, пэўна, застаўся задаволеным”, – напісала Вольга.

Да гэтага больш за 60 дзён блізкія не атрымлівалі лісты і званкі ад палітзняволенага. З 19 чэрвеня ён знаходзіцца ў турме Жодзіна.