Улады прадалі трохпакаёвую кватэру Сяргея і Святланы ЦіханоўскіхАўкцыён працягваўся 13 гадзінаў, пад…

Улады прадалі трохпакаёвую кватэру Сяргея і Святланы Ціханоўскіх

Аўкцыён працягваўся 13 гадзінаў, падчас якога ўдзельнікі некалькі разоў перабівалі стаўкі адна адной. У выніку кватэру прадалі за 203 тысячы рублёў.

Паводле сайту аўкцыёну, у кватэры зарэгістраваныя жыхары, у тым ліку непаўнагадовыя дзеці. Прадавалася яна разам з убудаванай кухняй і шафай-купэ.

Нагадаем, Сяргей Ціханоўскі быў асуджаны да 18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.