ЗНАЙШЛІ ТРЭЦЯЮ ВЕЖУ!
Два дні таму на Крэўскім замку археолагі адкапалі падмурак трэцяй вежы, не вядомай раней ні на выявах, ні на планах, ні ў апісаннях. Алег Дзярновіч, кіраўнік раскопак: “Магу амаль з упэўненасцю сказаць, што мы знайшлі трэцюю вежу Крэўскага замка. Гэта вялікі падмурак шырынёй каля 2 метраў. Праўдападобна, што менавіта ў гэтым месцы войскі князя Свідрыгайлы ў 1433 годзе прарваліся на замак. Вежа была пашкоджана і больш не аднаўлялася. Гэта адкрыццё перакрэслівае меркаванне, якое панавала дзесяцігоддзямі: што Крэўскі замак быў дастаткова прымітыўны, трапецыя з дзвюма вежамі. Высвятляецца, што структура замка была больш складаная і больш разгалінаваная”.
У гэтую суботу 29 ліпеня на фэсце “Крэва: на скрыжалях часу” Дзярновіч пазнаёміць гасцей з адкрыццём і шматлікімі цікавымі фактамі з гісторыі замка.
Прыязджайце! Пачатак а 12.00
Марш “Крэўскай варты”, бітва мясцічаў з непрыяцелямі, паказ моды 17 стагоддзя, дударскі батл, актыўнасці, забавы.