Дачка рэпрэсаванага паэта Мая Кляшторная – у рэанімацыі. Пра гэта паведаміла яе ўнучка Хрысціна:
“Да бабулі нас не пусцілі. Доктар сказаў, што стан застаецца цяжкім. Цяпер ёй капаюць кроў, бо ў яе малакроўе. А таксама пакуль не выявілі прычыну”.
Мая Кляшторная — дачка расстралянага паэта Тодара Кляшторнага, сама шмат гадоў правяла ў ГУЛАГу. Цяпер ёй 86 гадоў. Жанчына даўно пакутуе ад боляў у пазваночніку — гэта наступства касцявога туберкулёзу, які яна падхапіла яшчэ ў дзяцінстве ў сталінскім лагеры.
Кляшторная — навуковая кіраўніца мемарыялу “Курапаты”.