26 красавіка, у 38-ю гадавіну катастрофы на ЧАЭС, беларусы выйдуць на адну з найстарэйшых акцыяў беларускага народу — Чарнобыльскі шлях.
Ужо вядома, што акцыі і імпрэзы заўтра пройдуць у:
Вільні — 12:00. Парк Сапегаў.
Варшаве — 17:30. Помнік Каперніку.
Беластоку — 18:00. Cквер Вольнай Беларусі.
Уроцлаве — 18:00, Pręgierz.
Нью-Ёрку — 12:30. Штаб-кватэра ААН.
27 красавіка ў:
Бруселю — 14:00. Albertine plein.
Тбілісі — 14:00. Прастора «Кропка».
Чыкага — 10:00. Sam Leone Beach Park.
Падрабязнасці глядзіце на мапе dze.chat. А калі ў вашым горадзе таксама плануюцца акцыі ці івэнты, то паведамляйце аб гэтым у @dzechat_bot