Народ, Беларускі Народ!Ты – цёмны, сляпы, быццам крот.Табою ўсягды пагарджалі,Цябе не пушчалі з ярма…

Народ, Беларускі Народ!
Ты – цёмны, сляпы, быццам крот.
Табою ўсягды пагарджалі,
Цябе не пушчалі з ярма
І душу тваю абакралі, –
У ёй нават мовы няма.
Збудзіўшысь ад грознай бяды,
Ўвесь поўны смяротнай жуды,
Ты крыкнуць не вольны «Ратуйце!»
І мусіш ты «Дзякуй» крычаць.
Пачуйце жа гэта, пачуйце,
Хто ўмее з вас сэрцам чуваць!

Максім Багдановіч