Анлайн-платформа «Васьміног» рыхтуе адукацыйнае відэа пра Кастуся Каліноўскага

Беларусы Замежжа

Штучны інтэлект ажывіў Каліноўскага

Анлайн-платформа для беларускаарыентаванай адукацыі «Васьміног» рыхтуе серыю адукацыйных відэа «Пра гэта вам не раскажуць у школе» для падлеткаў і ўвогуле ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай нашай краіны.

Першая праграма будзе прысвечаная Кастусю Каліноўскаму.

Аўтары запэўніваюць, што яны «са скуры выпіналіся, каб знайсці для вас сапраўды нечаканыя і яскравыя факты пра нашую любімую Беларусь.»