Вядомы гомельскі праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка выехаў зь Беларусі
Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
«Сябры, я прыняў цяжкае для сябе рашэньне! На 14-ы дзень пасьля вызваленьня ўжо знаходжуся ў бясьпецы, а значыць, як і раней, змагу быць адкрытым для ўсіх», — напісаў ён.
Нагадаем, Судаленка выйшаў на волю 21 ліпеня. Перад гэтым праваабаронца цалкам адбыў свой тэрмін у 2,5 года.