Тры гады вораг імкнецца запэўніць сябе і нас, што старонка ўжо перагорнутая, і што Беларусь – частка…

Тры гады вораг імкнецца запэўніць сябе і нас, што старонка ўжо перагорнутая, і што Беларусь – частка рускага свету. Ідэолагі працуюць, прапаганда працуе, час і грошы марнуюцца ў вялікіх колькасцях.

А потым раз – і марафон салідарнасці, і разумееш, што ніхто нічога не перагарнуў. Два – і розныя пляцоўкі рапартуюць пра нечаканы попыт на беларускую мову. Расія назаўжды, кажаце? Вось прэзідэнт Літвы сцвярджае, што беларусы – амаль расіяне, але літоўскі Сойм упэўнена адказвае: не, няпраўда.

Цяжка – так. Марудна – так. Несправядліва. Часам невыносна. Але мы абралі адзіны правільны шлях – да свабоднай, незалежнай, еўрапейскай Беларусі. І не будзе ворагу ні рускага свету, ні перагорнутых старонак.

І сёння, у дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, давайце пачуем словы Леха Валенсы, адрасаваныя нам: “Прыйдзе дзень — свабода для вас, справядлівасць і мір для свету.”

Жыве Беларусь!