Кара-Мурза ўзняў пытанне беларускіх палітвязняў на сустрэчы з Макронам
«Казалі пра вайну, пра падтрымку Украіны, аб важнасці дыялогу Еўропы з расійскім грамадствам — і аб палітвязнях, якіх трэба выцягваць з турмаў Расіі і Беларусі», — напісаў ён у сваім тэлеграм канале.
Аб вызваленні беларускіх палітвязняў раней таксама выказваўся Ілля Яшын. Ён заявіў, што «гэта нашы агульныя людзі» і чужых палітвязняў няма.