Па заканчэнні следства Паліну Шарэнда-Панасюк этапавалі ў гомельскае СІЗА і адразу змясцілі ў карцар.
Як паведамляюць праваабаронцы “Вясны” са словаў мужа палітзняволенай, Андрэя Шарэнда, па (чарговай) справе па арт.411 (непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы) супраць Паліны ўжо скончыліся следчыя дзеянні. Жанчыну перавялі з ІЧУ Рэчыцы ў СІЗА Гомеля.
Калі сваякі патэлефанавалі ў гомельскае СІЗА, каб даведацца наконт здароўя палітзняволенай і магчымасці перадаць перадачу — ім адказалі, што Паліна змешчана ў карцар на 10 дзён.
Скрыншот: БТ