Не прымаюць перадачы для Паліны-Шарэнды Панасюк. Хаця пасля галадоўкі яна мае патрэбу ў асаблівым ха…

Не прымаюць перадачы для Паліны-Шарэнды Панасюк. Хаця пасля галадоўкі яна мае патрэбу ў асаблівым харчаванні.

“Ціск на Паліну пряцягваецца. Два тыдні таму 30 жніўня Паліна перавялі ў гомельскае СІЗА №3. І ў гэты дзень Паліна спыпыніла галадоўку. І ўвесь гэты час для Паліны не прынялі ніводнай перадачы”,піша муж Паліны, Андрэй Шарэнда.

Нагадаем, Паліна Шарэнда-Панасюк, маці дваіх дзяцей, утрымліваецца за кратамі з 3 студзеня 2021 года. Паліну прыгаварылі да двух гадоў зняволення. Яна павінна была выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі да яшчэ 1 года калоніі. У красавіку супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — зноў за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».