У Беларусі “экстрэмісцкую” літаратуру будуць выдаваць пасля спецыяльнага дазволу. Зразумела, што гаворка пра бібліятэкі, бо ў крамах далей працягваецца зачыстка паліц з ідэалагічна няправільнай літаратуры. Што цікава, пракуратура ў першую чаргу факусуецца на гістарычных кнігах, пра што адкрыта заяўляюць.
Іранічна можна адзначыць, што ўсё часцей матэрыялізуюцца думкі тых, якія хацелі вярнуць СССР і саветызацыю. Бо для тых, хто не ведаў ці забыў, пад саветамі было падобна, не толькі ў дачыненні літаратуры, але агульна ў плане цэнзуры (фільмы, музыка і інш.). І як бы не было, але лукашэнкаўцы выдатна разумеюць, што ёсць розніца (а не какая разница), якая гістарычная свядомасць.
Але, у сённяшніх умовах ужо не трэба займацца самвыдатам і пакуль яшчэ цалкам не перакрыты Інтэрнэт, хто захоча, той знойдзе тую ці іншую “забароненую” кнігу. Калі будзе жаданне. Бо ў гэтым выпадку трэба самаадукавацца, а не спадзявацца, што той ці іншы дзеяч ўсё вырашыць за пару мільёнаў.