Сёння ў Беларусі дзень настаўніка. Мы ад усяго сэрца віншуем тых педагогаў, якія выхоўваюць сумленных, вольных, разумных людзей; тых настаўнікаў, якія не пайшлі супраць сумлення ў 2020 годзе, тых, хто быў рэпрэсаваны і страціў працу за свае погляды і памкненне да справядлівасці. Павага вам і ўшанаванне!
А тым, хто браў удзел у фальсіфікацыяй, хто ўцякаў праз вокны ад выбаршчыкаў, хто спрыяў рэпрэсіям і забойствам, хто з’яўляецца паслухмяных выканаўцам бяспраўных указаў – наша відэа. Ваш “подзвіг” мы таксама не забудзем.