Кажуць, перамены робяць маладыя.
Вось толькі гэта не пра беларусаў. Бо пажылыя разам з маладымі хадзілі на маршы, стаялі ў сцэпках, хавалі людзей ад амапу, данацілі са сваіх невялікіх пенсій, сядзелі за кратамі. І сядзяць, на жаль. А яшчэ пішуць лісты ў турмы – сваім дзецям і ўнукам, і чужым таксама.
Можа, моладзь сапраўды часцей цягнецца да новага: да новых тэхналогій, новых трэндаў, новых напрамкаў у мастацтве. Але самых важных перамен жадаюць усе беларусы. Мы ўсе жадаем змяніць калгасную дыктатуру на дэмакратыю, а забойц пры ўладзе – на сумленных і абраных народам людзей.
І сёння, у сусветны дзень пажылых, мы дзякуем старэйшаму пакаленню беларусаў. За тое, што падтрымалі нас і сталі прыкладам для нас. Мы ганарымся вамі і спадзяемся, што гэта ўзаемна
Жыве Беларусь!