Сёння — не проста дата. 25 сакавіка — гэта дзень, калі нацыя сказала: «Мы ёсць, мы будзем, мы вольныя!»
У 1918-м была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка — першая спроба незалежнай дзяржавы. Яе сцяг, герб і ідэі жывуць дагэтуль — у сэрцах, на пратэстах, у песнях і тварах тых, хто не зламаўся.
Можна забараняць маршы, душыць мову, саджаць герояў — але ім не ўдасца забараніць памяць. Ім не здарыцца выдраць волю з ДНК беларусаў.
Сёння — дзень гонару. Дзень смелых. Дзень тых, хто не баіцца змагацца.
Помнім усіх, хто ахвяраваў свабодай дзеля краіны, i верым у тых, хто працягвае барацьбу.
Жыве Беларусь!
— І жыць будзе