І вось яшчэ святочны вершРыгор Барадулін – Дваццаць пятага сакавіка Дваццаць пятага сакавіка –Годны …

І вось яшчэ святочны верш

Рыгор Барадулін – Дваццаць пятага сакавіка

Дваццаць пятага сакавіка –
Годны дзень
Беларускай Дзяржавы.
Веснаплынных вятроў талака
Пыл з кароны атрэсла іржавы.

Шматавалі нас досыць арлы
I з адной і з дзвюма галавамі.
Мы ня зь нейкай бязроднай імглы,
Нас вякі як сваіх
Гадавалі.

Мы – ратаі сьвятла,
Крывічы,
Верхачы неўміручай Пагоні.
Маладзік сакалом на плячы,
Гартны меч у цьвярдое далоні.

Лучыць нашыя мары рака
Бел-чырвона-белага сьцяга.
Дваццаць пятага сакавіка –
Наша сьвята,
Пароль
I прысяга!

Жыве Беларусь!