Хто пераехаў у Польшчу, працаваў, плаціў падаткі ў Польшчы ў 2022 годзе і будзе складаць дэкларацыю PIT-37 – інфармацыя для вас!
У Польшчы ёсць шмат беларускіх арганізацый і ініцыятыў, якія дапамагаюць беларусам. Кожная НДА, зарэгістраваная ў Польшчы, можа ўдзельнічаць у праграме падтрымкі НДА праз накіраванне 1,5% падатку ПІТ ад фізічнай асобы.
Важна – гэтыя падаткі вы ЎЖО ЗАПЛАЦІЛІ ў 2022 годзе, НІЧОГА ЗВЫШ плаціць не будзеце. Проста ў вас ёсць ПРАВА ВЫБАРА (такое жаданае для кожнага беларуса), КУДЫ СКІРАВАЦЬ частку свайго падатку.
Калі вы нічога не выбярыце, то яны проста пойдуць “у агульны кацёл”, адкуль польская дзяржава сама вырашыць, куды накіраваць.
Адной з беларускіх арганізацый, зарэгістраваных у Польшчы, з’яўляецца Беларускі Моладзевы Хаб
Усе жадаючыя могуць прыйсці і правесці час разам са сваімі ў кутку беларушчыны па адрасе пл. Канстытуцыі 6 у Варшаве.
Беларускі Моладзевы Хаб праз партнёраў з фонду “Маладыя для маладых” можа збіраць 1,5% ад падаходнага падатку ў Польшчы.
Пры падачы PIT трэба падаць наступныя рэквізіты ў спецыяльных пунктах:
У пункце 147. упісаць нумар 0000270261
У пункце 148. – 1,5%
У пункце 149. – HUB Warszawa 11876
(абавязкова!)
Падрабязней, як разлічыць ПІТ-37 і накіраваць 1,5% на падтрымку беларускіх ініцыятыў:
https://byhub.org/pit37
Для вас гэта нічога не каштуе, а вы самі можаце пачаць вырашаць, каго пыдтрымліваць і куды кіраваць вашыя падаткі.
Калісьці, так будзе і ў Беларусі