Стартаваў другі сезон літаратурнага падкаста, які агучваюць КупалаўцыЯк такое магчыма ў сучасным све…

Стартаваў другі сезон літаратурнага падкаста, які агучваюць Купалаўцы

Як такое магчыма ў сучасным свеце?
Што такое ўлада?
На што яшчэ гатовы чалавек?

Падобныя пытанні, як і самі падзеі апошніх гадоў у Беларусі намагаюцца пераасэнсаваць аўтары праекту “Малус” пры дапамозе мастацкіх апавяданняў.

Праект з’явіўся летась і ўяўляе сабой падкаст, дзе кожны эпізод — гэта асобнае апавяданне, асобная нетрывіяльная і цікавая гісторыя.

Аўтарам сцэнароў стаў беларускі пісьменнік Кірыл Стаселька, а сярод Купалаўцаў, якія агучылі эпізоды — Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, Міхась Зуй і Сяргей Чуб.

Першы выпуск новага сезону “Зорка, якая не ззяе”, ужо можна праслухаць на ўсіх асноўных пляцоўках:

YouTube
Google Podcasts
Apple Podcasts
Яндэкс
Spotify
Аnchor
Сastbox
Amazon Music
Overcast
Pocket Casts
RadioPublic
Castro
Breaker

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну