Клуб Licviny звяртаецца да прадстаўнікоў бізнесу, навучальных цэнтраў і ўсіх неабыякавых людзей з пр…

Клуб Licviny звяртаецца да прадстаўнікоў бізнесу, навучальных цэнтраў і ўсіх неабыякавых людзей з прапановай наладзіць супрацу па падтрымцы беларускіх добраахвотнікаў і добраахвотніц падчас іх вяртання ў грамадзянскае жыццё.

Гэтыя людзі аддалі свае сілы і рызыкавалі жыццём дзеля бяспекі нашага рэгіёна ў змаганні супраць імперскага рэжыму пуціна і яго сатрапа лукашэнкі ва Украіне.

Адарваныя ад радзімы, пасля ўдзелу ў вайне і пад пераследам рэжыму лукашэнкі, вяртаючыся да звычайнага жыцця ў краінах Еўропы, яны сутыкаюцца з новымі выклікамі падчас сацыялізацыі і інтэграцыі.

Клуб Licviny займаецца падтрымкай такіх беларусаў і беларусак, у тым ліку дапамагае з’арыентавацца з прафесійнай (пера) падрыхтоўкай і працаўладкаваннем.

Мы адкрытыя для прапаноў пра магчымасці для такой пера(падрыхтоўкі) ці працаўладкавання і будзем рады абмеркаваць магчымую супрацу.

Ваша падтрымка будзе праяўленнем сапраўднай салідарнасці, унёскам у дабрабыт тых, хто аддаў частку свайго жыцця на агульную карысць і за нашу бяспеку, і ў супольную будучыню нашае нацыі.

Звяртайцеся да нас праз @Licvinybot у Telegram ці на пошту [email protected]. Мы гарантуем поўную канфідэнцыйнасць зносін і абарону вашых дадзеных.

Разам мы можам больш. Няхай удзячнасць стане справай, а не толькі словам.