У сераду, 14 траўня, у базіліцы Святога Пятра ў Ватыкане адбылася ўрачыстая Боская Літургія ў візантыйскім абрадзе ў рамках Юбілею Усходніх Каталіцкіх Цэркваў. Літургію ўзначаліў Патрыярх Мельхіцкай Грэка-Каталіцкай Царквы Юсеф Абсі, а пропаведзь прамовіў Блажэннейшы Святаслаў, Айцец і Галава УГКЦ. Літургію саслужылі прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў кардынал Клаўдыё Гуджэроці, а таксама біскупы і святары Цэркваў візантыйскай традыцыі, у т. л. БГКЦ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ