Ад імя клуба «Licviny» шчыра віншуем армію Літвы з 105-годзем аднаўлення! Запрашаем чальцоў клуба, а таксама ўсіх зацікаўленых падтрымаць у гэты дзень літоўскую армію.
Парад салдатаў і вайсковай тэхнікі літоўскай арміі і саюзнікаў па НАТО пройдзе на праспекце Канстытуцыі ў Вільнюсе.
25 лістапада 12:00
У час дня народзінаў арміі таксама будзе ўручана ўзнагарода «Ваяр», якой уручаюць за самаадданыя, шляхетныя ці рызыкоўныя ўчынкі.