Як эміграцыя паўплывала на адукацыйныя патрэбы беларусаў і беларусак і што зараз найбольш актуальна для моладзі ўнутры Беларусі? Які запыт існуе і ці ёсць гатоўнасць моладзі да стварэння ўласных ініцыятыў і самаарганізацыі?
У 2023 годзе Imagine Y разам з камандай партнёраў правялі даследаванне, каб атрымаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні. Мы запрашаем вас на прэзентацыю, каб падзяліцца вынікамі і абмеркаваць, як адукацыйныя ініцыятывы могуць адказваць на выклікі, з якімі сутыкаюцца маладыя беларусы і беларускі.
Для каго прэзентацыя?
• Для прадстаўнікоў і прадстаўніц ініцыятыў грамадзянскай супольнасці;
• Для камерцыйных праектаў, якія прадстаўляюць адукацыйныя паслугі;
• Для трэнерак і трэнераў нефармальнай адукацыі;
• Для ўсіх, хто цікавіцца развіццём беларускага грамадства
Фармат:
• Прэзентацыя вынікаў даследавання ад кіраўніка даследчага праекта;
• Панельная дыскусія пра выклікі беларускай моладзі з удзелам ініцыятыў грамадзянскай супольнасці;
• Нэтворкінг за кубачкам кавы ці гарбаты.
Удзельнікі і ўдзельніцы прэзентацыі атрымаюць доступ да электроннай версіі вынікаў даследавання.
Калі: 29 лістапада, 15:30-17:30
Дзе: Twarda 14/16, Варшава, Imaguru Startup Hub + online
Удзел вольны, але ж неабходна рэгістрацыя: https://forms.gle/J5pgnfmxDY7W3Gv79
Прэзентацыя праходзіць у межах праекта Imagine Y, які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.