Ефрасіння Полацкая (1101-1167) – унучка князя Усяслава Чарадзея і пляменніца Рагвалод-Барыса. Адмовілася ад дынастычнага шлюба і стала манахіняй.
Заснавала мужскі і жаночы манастыры ў Полацку. Паспрыяла папаўненню бібліятэкі Сафійскага сабора, падтрымлівала Полацкае летапісанне, музыку і жывапіс.
Ёй прыпісваюць стварэнне іконы “Адзігітрыя Полацкая” і будаўніцтва царквы Святога Спаса.
Па замове Ефрасінні майстрам Лазарам Богшай быў створаны крыж, які так і назвалі – крыж Ефрасінні Полацкай (страчаны падчас эвакуацыі ў 1941 годзе, па не пацверджаным дадзеным можа знаходзіцца на тэрыторыі расеі).
Ефрасіння стала сімвалам культурнага і духоўнага развіцця Полацкага княства і ўнесла значны ўклад у хрысціянства на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Skaityti lietuviškai ČIA
Дапамагчы клубу
Зваротная сувязь: @Licvinybot
Нашыя сацыяльныя сеткі:
•Інстаграм
•Фэйсбук
•Тэлеграм LT
https://www.licviny.lt